дизайн интерьера
 
Фильтр объектов
Объект:
Площадь, м2:
Дизайнеры:


                                сбросить фильтр
01.03
14.08
19.08
21.08
2bobra
smeg
smeg
smeg
smeg




МЕТАФАРЫ СВЯТЛА

 

Марта Шматава – мінская мастачка, жывапісец. Скончыла мінскую мастацкую вучэльню імя А.К. Глебава, БДТМІ (Акадэмію мастацтваў), асістэнтуру­ стажыроўку на кафедры акадэмічнага малюнка Акадэміі мастацтваў. Сталенне яе як мастака праходзіла ў гады так званага трэцяга беларускага адраджэння, і ідэалы гэтага перыяду назаўсёды знайшлі месца ў яе творчасці. Тым больш што прыклад адказнасці і самаадданасці «делу, которому служишь», быў перад вачыма: бацька, вядомы беларускі дзеяч культуры, доктар мастацтвазнаўства і мастак Віктар Шматаў шмат гадоў жыцця прысвяціў «выратаванню» і захаванню твораў народнага мастацтва з адселеных раёнаў Чарнобыльскай зоны.

 

Марта заўсёды знаходзілася ў пошуку – «сваёй» тэмы, свайго творчага крэда, свайго колеру, жанру і г.д., якія адпавядалі б яе светаадчуванню. Сярод мноства цікавых мастакоў у гісторыі мастацтва найбольш блізкія ёй па філасофіі і пластычных мовах Джорджа дэ Кірыко, Рэнэ Магрыт, Поль Дэльво, асабліва падабаецца музычнасць, вытанчанасць і летуценнасць Сандра Батычэлі.

 

У сваёй творчасці яна гарманічна спалучыла традыцыі іх высокага мастацтва і ўласныя адчуванні­перажыванні. Кожны яе твор насычаны духоўнасцю, адчуваннем свабоды, пранікнёным святлом. Магчыма, менавіта таму на адкрыцці персанальнай выставы «Метафары святла», што прайшла ў траўні 2018 года ў галерэі «Мастацтва» ў Мінску, яе саму назвалі «святлом беларускага мастацтва».

 

 

Марта Шматава. МЕТАФАРЫ СВЯТЛА.

 

 

 

Асноўнай тэмай творчасці мастачкі з’яўляюц­ ца ўнутраная рэальнасць, станы пошуку і гар­ моніі.

 

На яе думку, здольнасць да асацыяцый, уласці­ вая кожнаму чалавеку, трансфармуе ўражан­ ні і адчуванні, якія дае жыццё, у іншыя светы. І, застаючыся сам­насам, чалавек у большай ступені знаходзіцца ў сваім ўнутраным свеце, чым у вонкавым, падзейным. Карціны Марты Шматавай і адлюстроўваюць такія «ўнутра­ ныя светы». Бо цікавіць яе не свет дзеянняў, а свет роздумаў і адчуванняў, візуалізуацыя ду­ мак чалавека.

 

«Я засяроджваю свае творчыя даследван­ ні менавіта на асабістых пошуках чалавека, – распавядае Марта. – Ён цікавіць мяне як стал­ кер у свеце сваёй суб’ектыўнай рэальнасці – заўсёды ў пошуку сэнсу, выйсця, гармоніі, самаактуалізацыі. Другая мая пазіцыя – безу­ моўнае станоўчае прыняцце чалавека. Таму ў супрацьстаянне імклівасці эпохі хуткасцяў я ў сваіх карцінах спыняю час. Бо толькі ў цішы­ ні, адсутнасці мітусні і «бегу на апярэджанне» чалавек можа прыслухацца да самога сябе, за­ думацца аб існаванні і аб існым. Каб перадаць гэтае адчуванне замерласці часу, абіраю адпа­ ведную выяўленчую форму – зробленасць з высокай ступенню дасканаласці.

 

 

Марта Шматава. МЕТАФАРЫ СВЯТЛА.

 

 

 

Мне заўсёды здавалася важным абапірацца на ідэальныя ўяўленнi, уяўленнi чалавека ў стане сузірання. Маёй натуры больш блізкая ідэя гармоніі, чым ідэя безвыходнасці. І ў гэтым сэнсе вялікае значэнне мае праблема машта­ бу. Я імкнуся максімальна наблізіцца да маштабу чалавека, асобы, а не выра­ шаць праблемы ўсяго чалавецтва».

 

Творчасць Марты Шматавай спалучае элементы сімвалізму і сюррэалізму. Працуе яна ў жанры фігуратыўнага мастацтва. Але не стварае прастору кар­ ціны па падабенству з рэальным асяроддзем, а часцей выкарыстоўвае ме­ тад калажу, спалучаючы на адным палатне розныя прасторы. Па яе ўлас­ ным прызнанні, яна не ставіць задачу дамагчыся абсалютна закончанага і канкрэтнага выказвання. Працы яе разлічаны на шматасацыятыўнае ўспры­ манне і эмацыйнае развіццё тэмы самім гледачом.

 

 

Марта Шматава. МЕТАФАРЫ СВЯТЛА.

 

 

 

«Я не імправізатар, – гаворыць Марта. – Спачатку ў мяне ўзнікае ідэя тво­ ра. Затым шукаю пластычны вобраз «гераіні» або «героя» як цэнтральнай фі­ гуры. Гэты вобраз часта нараджаецца ў выніку азарэння падчас разважан­ няў над тэмай. Ён знаходзіцца ў сувязі з асноўным сімвалічным прадметам і раскрывае ідэю. Затым сюжэт дапаўняецца іншымі дэталямі – прадметамі або прасторай, якія ўзаемадзейнічаюць з асноўнай кампазіцыяй. Яны разві­ ваюць, трансфармуюць сэнс. Атрымліваецца разгорнутая шматпланавая ма­ стацкая метафара».

 

Дарэчы, метафары, асабліва колеравыя і светлавыя, маюць для мастачкі вялі­ кае значэнне. Яны адрасуюцца як да эмацыйных фенаменаў на падсвядо­ мым узроўні, так і да прадметных асацыяцый – у залежнасці ад ідэі твора.

 

 

Марта Шматава. МЕТАФАРЫ СВЯТЛА.

 

 

 

Фармальную структуру яе карцін утвараюць амаль лакальныя колеравыя плямы. У пластычным увасабленні гэтая структура аднолькава напружаная па ўсёй паве­ рхні палатна, а дамінанты выяўлены за кошт найбольш яркіх колераў, светлавых або ценявых момантаў. Колера­ выя паверхні падпарадкоўваюцца фармальна­абстракт­ най арганізацыі карціны і адначасова сэнсава звязаны з яе асноўнай ідэяй.

 

 

Марта Шматава. МЕТАФАРЫ СВЯТЛА.

 

 

 

Самі назвы карцін распавядаюць пра тэмы, якія цікавяць аўтара: «Роздум», «Адасабленне», «Двое», «Ноч і Дзень», «Двое і Поўня», «Юнацтва», «Натхненне», «Лабірынт», «Рані­ ца, музыка...», «Цішыня», «Дзень за днём», «Аднойчы»... «Апошнім часам кола маіх творчых задум значна пашыры­ лася, – гаворыць Марта. – У Мінску адбываюцца значныя для выяўленчага мастацтва падзеі, такія як Біенале жыва­ пісу, графікі і скульптуры, праект «Арт­Мінск» і іншыя. А гэта значыць, што для мастакоў з’явіліся магчымасці вый­ сці на іншыя маштабы і фарматы. Асабіста для мяне гэ­ та магчымасць адкрыць для сябе іншыя пластычныя мо­ вы, закрануць сацыяльныя тэмы, якія мяне заўсёды ціка­ вілі. Акрамя таго, у супрацоўніцтве з іншымі жанчынамі­ ­мастакамі мы задумалі і рэалізавалі выставачныя праекты «Клара і Роза», «Чысціня і Гігіена», дзе я атрымала досвед не толькі як удзельніца, але і як куратар. У рамках такіх за­ дум можна не толькі ажыццявiць свой уласны праект. Гэта яшчэ і магчымасць вельмі плённых творчых камунікацый з калегамі, а значыць – крок наперад, развіццё. На сённяшні дзень ідэй нават больш, чым часу для іх увасаблення. Я шчаслівая, што абрала прафесію мастака – гэта мой шлях, на якім я шукаю і знаходжу сябе як асоба».

 

І ўвесь гэты шлях – у яе мастацкіх працах...

 

Журнал «Обстановка» #1 2019

 






 

Последние новости в разделах

Интервью / Ирина Налимова: «Главное в моих проектах - заставить людей развивать свое воображение»   2020-01-25

Сегодня в гостях у рубрики «Персона» Ирина Налимова – модный и востребованный минский дизайнер. Прекрасный декоратор, она умеет создавать изумительные, порой неожиданные цветовые комбинации...

  Ирина Налимова

Новости дизайна / Коллекция светильников Coco от Larose Guyon   2020-01-21

Larose Guyon – канадский бренд класса хай-энд, объединяющий искусство, жизнь и роскошь в каждом своем творении ручной работы. В начале прошлого года в Нью-Йорке Larose Guyon официально представил уникальный, выдуваемый вручную светильник с 10 шарами в виде жемчужного ожерелья...

  Коллекция светильников Coco от Larose Guyon

Новости компаний / Elica NikolaTesla - первая варочная панель со встроенной вытяжкой   2020-01-15

Эксклюзивная варочная панель со встроенной вытяжкой NikolaTesla - это концентрат достижений дизайна и технологий, которым компания Elica перевернула представление о повседневном приготовлении пищи. Объединяя в себе варочную панель и вытяжку – она в корне меняет представление о кухне...

  Домотехника

Новости компаний / Диванчик Selfie от GENTLY   2020-01-14

В предверии Нового Года всегда вспоминается детство: праздничная ёлка, Дед Мороз, Снегурочка , клоуны, цирк, яркие события... И мне очень хотелось сделать яркий, интересный диванчик именно к этим праздничным дням...

  GENTLY

Интерьер / АПАРТАМЕНТЫ В МЕХИКО   2019-09-27

Студия дизайна Taller David Dana Arquitectura (TDDA) спроектировала квартиру площадью 449м2 в Мехико – столице Мексики, в которой на­циональный мексиканский стиль гармонично совмещен с современ­ными акцентами. Мексиканская мебель и элементы декора из дерева создают теплую атмосферу...

  АПАРТАМЕНТЫ В МЕХИКО

Новости архитектуры / Здание головного офиса Swedbank   2019-02-15

В пяти километрах от центра Стокгольма, в районе Sundbyberg, датская архитектурная фирма 3XN построила головной офис банка Swedbank. Его отличительной особенностью стали скандинавская простота и интегрированные социальные пространства. Архитекторы и дизайнеры из 3XN представили инновационную интерпретацию...

  Здание головного офиса Swedbank

товары со скидкой
       

© 2006-2018 obstanovka.by

При использовании материалов сайта прямая ссылка на сайт: дизайн интерьера или ссылка вида дизайн квартир - обязательна!

Интерьеры

Интерьер квартиры
Интерьер дома
Интерьер офиса
Общественные сооружения

Архитектура

Дизайн фасада
Ландшафтный дизайн

Публикации

Интервью
Аналитика

Новости

Интерьер
Архитектура
Дизайн
Новости компаний

Журнал

#2 2017

Спецвыпуск

Google