ZROBYM architects

Поделиться в сети:
followers378
архитектурная студия
ул. Богдановича 11, 3 этаж, Минск, Беларусь
Соцсети:

АРХІТЭКТУРНАЯ СТУДЫЯ "ЗРОБIМ" заўсёды імкнецца выкарыстоўваць у сваіх праектах найноўшыя дасягненні сусветнай архітэктуры і дызайну. Пры праектаванні для канкрэтных людзей мы матэрыялізуем іх уласнае бачанне ідэальнай прасторы, іх мары і жаданні. Праекты нашай студыі – гэта вынік творчай сувязі архітэктараў з замоўцам, вынік сумесных разваг. І таму сярод нашых прац Вы не знойдзеце двух аднолькавых будынкаў альбо інтэр'ераў. Праектуючы для людзей, мы змяняем іх жыццё да лепшга.

Абіраючы дызайн-студыю, кожнаму замоўцу трэба ведаць, як ажыццяўляецца праца над праектам. Пры мадэляванні прасторы мы выкарыстоўваем самыя прасунутыя графічныя рэдактары. Нашы праекты праходзяць шлях ад канцэпцыі на аркушы паперы да найскладанейшай ВІМ-мадэлі на камп'ютары, якая забяспечвае высокую дакладнасць у чарцяжах. Атрымліваючы дакладныя чарцяжы, замоўца можа разлічваць на поспех у рэалізацыі праекта.