Хата мастака пабудавана на падмурках і слупах былой вясковай стайні. Будынак злучае майстэрню мастака і прыватнае жылле. Шэраг слупоў звонку ўключаны ў інтэр'ер і з’яўляюцца апорай балкону і бятонай лесвіцы. Рэшткі стайні ужыты, як ландшафтныя элементы навакольнага асяродзя. Захаванне рэшткаў матэрыяльнай спадчыны было галоўнай плынью праекту.
Канструкцыя муроў – драўляны каркас з элементамі металю, аздоблены драўлянымі вентфасадамі. Дах – фальцевы металь. Аздабленне ітэр’еру гіпсакартон у два слаі. Ацяпленне ад драўлянага катлу з цеплай падлогай і люстэркавай налівной тэхналогіяй.