Нарадзілася ў 1965 годзе, у Мінску.
Адукацыя:
1980 - 1984 г.г. Мiнскае мастацкае вучылiшча iмя А.К. Глебава
1985 - 1991 г.г. Беларуская акадэмiя мастацтваў (БДТМІ), кафедра графікі.
1994 - 1996 г.г. Асiстэнтура – стажыроўка Беларускай акадэмii мастацтваў, кафедра малюнка.
Сябра секцыi жывапiсу Саюза мастакоў РБ з 1994 г.
Музеі і калекцыі:
Жывапіс:
Мастацкі фонд РБ
Карпаратыўная калекцыя Прыор-банка, РБ
Карпаратыўная калекцыя банка Масква-Мінск, РБ
Мастацкі музей г. Брагін, РБ
Музей сучаснага мастацтва, Кіпр.
Прыватныя калекцыі ў РБ, Расіі, Польшчы, Нідэрландах, Германіі, Францыі, ЗША, ОАЭ, Бельгіі, Турцыі, Гішпаніі і інш.
Графіка:
Нацыянальны мастацкі музей РБ;
Музей Максіма Багдановіча, Мінск, РБ;
Музей графікі Stiftung Schreiner, Bad Steuben, Германія.
Звесткі пра творчасць:
Працуе ў жывапісу (палатно/алей), графіцы.
Працуе на стыку новага рэалізму, сюррэалізму, сымбалізму. Асноўныя серыі жывапісу«Метафары святла», «Стратэгіі палётаў», «Шпацыры», «Людзі нараджаюцца чыстымі», плакатаў «Дактыласкапія». Засяроджвае свае творчыя даследванні на асобе жанчыны і яе асабістых пошуках. Вывучае узаемаадносіны паміж чалавекам, як суб’ектам самарэфлексіі і яго ідэальным “Я”, якое існуе ў “магчымасці” – у пошуках кансэнсуса, цэласнасці. Такім чынам, мастачку цікавіць не свет дзеянняў, а свет роздумаў і адчуванняў, візуалізуацыя думак.
У гісторыі мастацтва мастачцы найбольш блізкія па філасофіі і пластычных мовах - Джорджа дэ Кірыко, Рэнэ Магрыт, Поль Дэльво.
З’яўлялася куратаркай і ўдзельніцай праектаў жанчын –мастачак «Клара і Роза»(2014), «Чысціня і гігіена» (2017).
Персанальныя выставы
2018 – МЕТАФАРЫ СВЯТЛА. Галерэя “Мастацтва”, Мінск, Беларусь.
2017 - КОЛЬРЫ, СВЕТЫ, ПРАСТОРЫ. Галерэя "У майстра", Гродна, Беларусь
2017 - ЛЮДЗІ НАРАДЖАЮЦЦА ЧЫСТЫМІ. Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва, Мінск, Беларусь. У межах групавога праекта “Чысціня і Гігіена”.
2017 - ДЫЯЛОГІ. Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва, Мінск, Беларусь. У межах групавога праекта “Чалавек і Чалавек”.
2015- МАРТА ШМАТАВА і ПАЎЛ РУВЭТТ. OOCKER Galerie. Нідэрланды
2015 - ДАЛЕЙ АД МІТУСНІ. Салон LUX. Гамбург. Куратар - доктар Рэне М. Шродэр, ганаровы консул РБ у Гамбургу. З дапамогай "FreiwilligenBörseHamburg", Германія.
2014 г. - МІРЫ - ЧАСЫ – ПАМЕРЫ. Галерэя ATELIER III, Бармштэдт, Германія
2010 г. - FARBE. LICHT. Галерэя “Arthaus Genzel”, Ветцлар, Германія (разам з Лаймай Пунтуле, Латвія)
2007 - Галерэя PICTURA AETERNA, Брусэль, Бельгія
2006, 2007 - OOCKER Galerie. Хойсдэн, Нідэрланды
2003 - Культурны цэнтр у Буа -д'Арсі, Францыя
1989, 1995, 1997, 1998, 2001, 2002, 2010 - Мінск, Беларусь.
Выбраныя выставы і праекты:
2021 – 8 сакавіка-Міжнародны жаночы дзень. Mіжнародная групавая выстава, арганізаваная сталічнай мэрыяй Анталіі. Куратар Док. ДР. Метмет Алі.
2020 – міжнародны праект жанчын-мастачак «Дастаткова». Музей Шагала. Віцебск, Беларусь
2019 – выстава па выніках арт-рэзідэнцыі East University Art Residence, Паўночны Кіпр.
2018, 2019 г.г. – АРТ-МІНСК. Палац Мастацтваў, Мінск, Беларусь
2018, 2016, 2014, 2012 - Бiеннале жывапiсу, графiкii скульптуры. Палац мастацтваў, Мiнск, Беларусь.
2018 – «Чалавек і Чалавек»-2. Полацкі Музей, Полацк.
2017 – «Увесь свет - тэатр». Сумесна з эстонскімі мастакамі. Галерэя М. Савіцкага, Мінск, Беларусь.
2017 – «Чысціня і Гігіена» - групавы праект 11-ці жанчын-мастачак. Цэнтр сучаснага мастацтва, Мінск, Беларусь.
2017 – «Чалавек і Чалавек» . Цэнтр сучаснага мастацтва, Мінск
2015, 2014, 2019 г.г. – ЛАБIРЫНТ. «Палац мастацтваў». Мiнск
2014 – «Клара и Роза»– групавы праект (7 жанчын-мастачак, куратар). Музей сучаснага мастацтва, Мiнск
2012- «Яшчэ раз пра каханне». Галерэя Sed Arte,Талiн. Эстонiя
2011- Праект «Дактыласкапія». Плакаты. Стрыт-арт.
2010 - «Настаýнiк i вучнi». (да 70-годдзя В.Сумарава) Нацыянальны Музей РэспублiкiБеларусь, Мiнск.
2007 –«Жаночы свет». Нацыянальны Музей Рэспублiкi Беларусi. Мiнск