Triptych створаны па матывах жыцця чалавека ў вялікім горадзе. Гэта адаптыўны трансформер, які ўключае ў сябе тры гісторыі-сцэнары, аб'яднаных агульнай ідэйнай задумай і шырокім функцыяналам.
Канцэпт, які заваяваў прызнанне
Triptych нарадзіўся ў выніку калабарацыі кампаніі M-Family і студыі дызайну Zapazuha. Дызайн і канцэпцыю распрацаваў Міхаіл Курносаў.
Прадмет быў прадстаўлены публіцы на Belarusian Design Days 2024, і стэнд прызналі найлепшым. Гэта выклікала рэзананс у прафесійнай супольнасці. У трансфармаванай мэблі з'явілася складаная канцэптуальная мадэль з аўтарскім прэміяльным дызайнам.
Жыццё паводле сваіх сцэнароў з пластычным Triptych
Сцэнар першы: Адпачынак
У гэтым рэжыме Triptych уяўляе сабой зручную модульную канапу, якую можна падладжваць пад свае патрэбы. Здымныя спінкі рэгулююцца па вышыні. Становішча падлакотнікаў можна змяняць на свой густ. Спінкі і падлакотнікі прыбіраюцца ў бакавыя нішы, ператвараючы канапу ў лаканічны модуль.

Сцэнар другі: Зносіны
Рэжым ператварае канапу ў два аўтаномныя крэслы. Кожнае з іх мае рэгуляваную спінку і высоўныя элементы для ног, што стварае дадатковы камфорт.
Гэтыя крэслы лёгкія і мабільныя. Іх можна свабодна перасоўваць па пакоі, ствараючы розныя кампазіцыі для нязмушаных зносін.
Сцэнар трэці: Сон
У начным рэжыме Triptych раскрываецца ў прасторны ложак даўжынёй 210 см — рашэнне, асабліва актуальнае для высокіх людзей. Вертыкальны механізм трансфармацыі працуе плаўна і бяспечна: усе рухомыя часткі схаваныя ад карыстальніка.
Для камфортнага сядзення прадугледжаны артапедычны валік на ліпучцы. Ён надзейна падтрымлівае паясніцу, здымаючы нагрузку са спіны.
Дадатковы плюс — рэжым праветрывання, які пры закрытым ложку дазваляе паветру цыркуляваць і стварае патрэбны мікраклімат.

Кожны з трох сцэнароў Triptych — гэта закончанае рашэнне, якое адпавядае пэўнай жыццёвай сітуацыі. Пераход паміж рэжымамі інтуітыўна зразумелы і займае лічаныя секунды.
Прадуманая сістэма асвятлення і захоўвання
У гэтым трансформеры адаптыўна ўсё. Падсветка ў ім таксама арганізавана пад розныя сітуацыі.
Гнуткія свяцільні для чытання рэгулююцца па вышыні і вугле нахілу, а калі не патрэбныя — прыбіраюцца ў спецыяльныя нішы. Іх сэнсарнае кіраванне дазваляе зрабіць сабе камфортную яркасць.
Для стварэння атмасферы можна ўключыць круглыя дэкаратыўныя свяцільні, а чырвоныя навігацыйныя «маякі» дапамагаюць арыентавацца ўначы, не парушаючы сон.
Дэкаратыўная свяцільня на фасадзе мае дадатковую функцыю: калі ложак апушчаны, яна ператвараецца ў падсветку пад ім і стварае эфект лунання.
Па баках спальнага месца размешчаны зручныя нішы з разеткамі і зараднымі прыладамі.
Сістэмы захоўвання паабапал ложка змяшчаюць апроч функцыянальных ніш аптымальную колькасць шуфляд і празрыстых паліц. Такое рашэнне адначасова забяспечвае функцыянальнасць і візуальную лёгкасць.

Матэрыялы і габарыты
У аснове Triptych — старанна падабраныя матэрыялы, якія спалучаюць экалагічнасць і даўгавечнасць. Корпус выкананы ў эмалі ад вядучых італьянскіх вытворцаў лакафарбавых матэрыялаў.
Для абіўкі выкарыстана прэміяльная іспанская шэрсць — матэрыял не толькі прыемны навобмацак, але і выключна даўгавечны: вытрымлівае больш за 100 тысяч цыклаў выкарыстання.
Усе матэрыялы ў Triptych прайшлі строгі адбор. Улічаны не толькі эксплуатацыйныя характарыстыкі, але і экалагічная бяспека, а таксама здольнасць захоўваць пачатковы выгляд цягам многіх гадоў.
Габарыты мадэл:
- Вышыня: 2328 мм
- Шырыня (з шафамі): 2870 мм
- Шырыня спальнага месца: 1600 мм
- Глыбіня: 525 мм
- Даўжыня з раскладзеным ложкам: 2375 мм
Якасны скачок у развіцці трансформераў
Triptych пераасэнсоўвае саму ідэю мэблі-трансформераў. Гэта не проста шафа-ложак, а разумная сістэма, якая адаптуецца пад вашыя задачы нават у дробязях, не змяняючы эстэтыкі прасторы. У кожным варыянце выкарыстання гэты трансформер выглядае як самастойны, скончаны прадмет мэблі.
Яго адаптыўнасць тычыцца не толькі функцый, але і дызайнерскіх варыяцый.
Варыятыўнасць — ключавая асаблівасць
Triptych ад брэнда ZYM прадугледжвае выбар колеравых рашэнняў і тэкстыльнага аздаблення: натуральная шэрсць, велюр, алькантара.

Матэрыялы падабраныя з акцэнтам на тактыльнасць і даўгавечнасць. А каляровая гама грунтуецца на складаных, глыбокіх адценнях, якія арганічна ўпішуцца як у мінімалістычныя, так і ў больш насычаныя інтэр'еры.
Шырыня спальнага месца можа вар'іравацца ў залежнасці ад патрэб і дызайн-праекта.
Пазіцыя M-Family: лакальны аўтарскі дызайн як драйвер рынку
Кампанія бачыць шлях развіцця рынку ў стварэнні аўтарскіх мадэляў мэблі. M-Family робіць стаўку на серыйныя, але канцэптуальна ўнікальныя прадметы і калекцыі, распрацаваныя беларускімі дызайнерамі.
Такія мадэлі мэблі спалучаюць мастацкую каштоўнасць аўтарскага праекта і дбайнасць прамысловага выканання. Гэта дазваляе запоўніць нішу, якая сёння застаецца практычна пустой: паміж адзінкавымі працамі пад замову, мас-маркетам і рэплікамі замежных брэндаў.
Здароваму рынку патрэбныя ўнікальныя прадметы мясцовага дызайну і вытворчасці — і M-Family як піянер фармуе гэтую патрэбу, якая пакуль толькі зараджаецца ў нашай краіне. Беларусы вартыя ўласнай аўтарскай мэблі высокага ўзроўню. У краіне хапае таленавітых дызайнераў і інжынераў, здольных ствараць эксклюзіўныя мадэлі з прадуманай канструкцыяй і канцэптуальным дызайнам.
У шоуруме M-Family можна ўбачыць Triptych ужывую і абмеркаваць індывідуальныя рашэнні.
Адрас: г. Мінск, вул. Ціміразева, 123/2, ТРЦ «Град», 3 паверх.
Кантакт для сувязі: +375291436001 — Эліна Фадзеева, кіраўнік аддзела продажаў.