«Лiтвiны»

Ресторан беларускай кухни «Лiтвiны»
348 Просм.
Ресторан беларускай кухни «Лiтвiны»

«Лiтвiны»

  1. Стулья Sandalyeci
Ресторан беларускай кухни «Лiтвiны»

«Лiтвiны»

Ресторан беларускай кухни «Лiтвiны»

«Лiтвiны»

  1. Стулья Sandalyeci
  2. Арт-объект Ника Гончар 

 

Ресторан беларускай кухни «Лiтвiны»

«Лiтвiны»

  1. Стулья Sandalyeci
Ресторан беларускай кухни «Лiтвiны»

«Лiтвiны»

  1. Стулья Sandalyeci
  2. Арт-объект Ника Гончар 
Ресторан беларускай кухни «Лiтвiны»

«Лiтвiны»

Ресторан беларускай кухни «Лiтвiны»

«Лiтвiны»

  1. Стулья Sandalyeci
Ресторан беларускай кухни «Лiтвiны»

«Лiтвiны»

  1. Стулья Sandalyeci
  2. Арт-объект Ника Гончар 
Ресторан беларускай кухни «Лiтвiны»

«Лiтвiны»

  1. Стулья Sandalyeci
Ресторан беларускай кухни «Лiтвiны»

«Лiтвiны»

  1. Стулья Sandalyeci
  2. Арт-объект Ника Гончар 
Ресторан беларускай кухни «Лiтвiны»

«Лiтвiны»

  1. Стулья Sandalyeci
Ресторан беларускай кухни «Лiтвiны»

«Лiтвiны»

  1. Стулья Sandalyeci
Ресторан беларускай кухни «Лiтвiны»

«Лiтвiны»

Ресторан беларускай кухни «Лiтвiны»

«Лiтвiны»

Ресторан беларускай кухни «Лiтвiны»

«Лiтвiны»

Ресторан беларускай кухни «Лiтвiны»

«Лiтвiны»

Авторы:
Детали проекта:
Категория:
Площадь:
156.00 м²
Реализация:
2024 г.
Участник конкурса OBSTANOVKA AWARDS
в номинациях: HoReCa
Результаты голосования:
Пользователи: 4
Всего: 4
Голосовать могут только
зарегистрированные
пользователи

Да нас звярнуўся заснавальнік сеткі рэстаранаў «Літвіны» з ідэяй стварыць унікальнае месца, у якім бы сканцэнтраваліся ўсе галоўныя ідэі і філасофія спрадвечнай беларускай кухні.

Месца, дзе ДНК брэнда счытвалася б амаль з увахода, а госць змог бы зрабіць пераход у часе і прасторы, забыўшыся, у якім стагоддзі ён знаходзіцца.

Мы былі зачараваныя гэтай ідэяй і, вядома, адразу пачалі шукаць натхненне ў гістарычных выданнях, вандроўках па краіне і краявідах роднага краю.

Ресторан беларускай кухни «Лiтвiны»

Стулья Sandalyeci

Памяшканне падабралася незвычайнае, са сваёй уласнай гісторыяй і моцнымі канструктывісцкімі каранямі — гэта была тая самая «Фабрыка-кухня» па праекце Грубера, помнік архітэктуры 1936 года. Дзікі мікс мінулага і сучаснага стаў тым самым мастом-пераходам паміж эпохамі, якія павінны былі сустрэцца ў адной прасторы.

Філасофія кухні «Літвінаў» — гэта не проста адлюстраванне мінулага, а новае бачанне старых традыцый. Рэцэпты, якія прайшлі праз час, перанарадзіліся ў сучаснасці, каб максімальна раскрыць, выявіць сапраўдны смак і новыя адценні зразумелых прадуктаў. Свайго роду складаная кампазіцыя з простых і знаёмых нот. Гук родны, але наватарскі.

Ресторан беларускай кухни «Лiтвiны»

Стулья Sandalyeci

Інтэр'ер павінен быў несці і развіваць гэтую думку далей. Мы імкнуліся знайсці вобразы, крыніцы, айдэнтыку. Што для нас з’яўляецца родным, зразумелым, дынамічным і гучным? Як знайсці форму, не страціўшы яе душы?

У чарговай вандроўцы мы ўбачылі табун дзікіх коней на вольным выпасе. Гэты вобраз адразу запаў у душу. Конь. На працягу часу ён быў усім: апорай мужыка і гонарам шляхціца, моцнай жывёлінай і дапамогай паляўнічага, кампаньёнам у дарозе і сімвалам самотнага шляху. Ён — наша сапраўдная сувязь з зямлёй, з сілай, з волей.

Ресторан беларускай кухни «Лiтвiны»

Стулья Sandalyeci. Арт-объект Ника Гончар 

Нам дапамагла знайці патрэбныя лініі мастачка з Горадні, цудоўная Вераніка Ганчар. З ейнай лёгкай рукі нарадзілася цэнтравая частка канцэпцыі, галоўны пункт і падмурак — арт-аб'ект 3-метровай вышыні, вакол якога мы далей працягвалі развіваць думкі.

Нам дасталося памяшканне, якое ўжо мела аздобу: і кафлю, і тынкоўку, і асобную зону кухні. Далёка не ўсё падыходзіла стылістычна. Але ж адкрыццё планавалася ў найкарацейшыя тэрміны, што сталася заданнем з зорачкай. Што маглі — мы зруйнавалі, нешта прыхарашылі, а потым дадалі сваё дамінантнае, новае.

Ресторан беларускай кухни «Лiтвiны»

Стулья Sandalyeci

Цэнтральную частку падлогі займала састарэлая кафля — актагоны. Мы пазбавіліся яе. На старым месцы ўзнікла ювелірная ўстаўка: у тэхніцы брэкчыі кавалкі сапраўднага камення хаатычна раскіданыя па падлозе і зафіксаваныя цэментавым растворам. Яны — як сляды падковаў на глебе, ці старая брукаванка, па якой грукацелі капыты ды вазы.

Гэта не проста візуальнае ўвасабленне, разам з конямі яно загучала: мы чуем цяжкі, мерны грукат падковаў па камені, які рэзануе ў памяці.

Ресторан беларускай кухни «Лiтвiны»

Стулья Sandalyeci

Мы ўзялі яшчэ адзін магутны код — дрыгва. Больш за 40 найменняў у нашай мове — гэта не проста слоўнікавы запас, гэта філасофія, поўная містыкі. Мы прыўнеслі яго ў інтэр'ер прыбіральні, не літаральна, а як стан: зацягнутае туманам люстэрка, якое ледзь працерлі рукой; спакойныя, глыбокія адценні зялёнага і шэрага; точанае вадой каменне; адчуванне вільготнага паветра і цішыні, дзе нараджаюцца думкі, месца для асабістай рэфлексіі.

Ресторан беларускай кухни «Лiтвiны»

Якія яшчэ ёсць вобразы, знаёмыя кожнаму беларусу? Відавочна — гэта пухнатыя аблокі буслянак. Гняздо — гэта не толькі вобраз дому, гэта вобраз роду, бесперапыннасці, сувязі пакаленняў, якая тчэцца год за годам. Іх можна ўбачыць не толькі на слупе ці на даху, гэта яскравы і зразумелы сімвал. Мы самастойна раскладвалі галінкі над барам, каб максімальна захаваць прыродны хаос.

Апошні, але не менш важны вобраз — зруб, дрэва. Яно як старажытныя палотны: з зазубрынамі, шурпатае, пакрытае шэрай пацінай часу, перакручанае гісторыяй. Драўляныя сцены помняць мноства пакаленняў і могуць шмат чаго расказаць. Састаранае люстэрка памiж драўляных бярвенняў блішчыць як бязмежныя блакітныя азёры праз стары плот.

Ресторан беларускай кухни «Лiтвiны»

Стулья Sandalyeci

Мы ўнеслі яшчэ і традыцыйныя матывы, якія сабралі з аднолькавых модуляў дрэва. Гэтая простасць і брутальнасць незнарок супадае з далікатным, ручным узорам вышываных ручнікоў, даматканых посцілак і дыванкоў, якія бабулі клалі на падлогу, засцілалі пасцель, вешалі на сцены вакол абразоў, робячы простую хату ўтульнай і непаўторнай. Менавіта гэты кантраст і стварае самабытнасць: суровая, мужчынская энергія дрэва, ланцугоў i ржавага металу сустракаецца з пяшчотнай, жаночай энергіяй ручной працы.

Ресторан беларускай кухни «Лiтвiны»

І ўсё гэта звязвае, смацоўвае, як сімвалічны шкілет — брутальны, цвёрды метал, які памятае грук молата і жар печаў. Гэта каркас, гэта сіла, гэта трываласць. Гэта тое, што трымае на сабе і гняздо на слупе, і сцены зруба, і ўсю гэтую складаную канструкцыю памяці.

«Літвіны» — гэта не проста рэстаран, а зрэз часу, перакладзены на мову сучаснага дызайну. Смакі, вобразы, візуальная мова — усё гэта знаходзіць водгук нашай калектыўнай памяці. І мы адразу адчуваем моц і сiлу роду.

Бренды:

(Турция)
Поделиться в сети:
Войдите или зарегистрируйтесь, чтобы оставлять комментарии