«Звычайна мастакi не шукаюць рафiнаванасцi ў быце. Яны жывуць рафiнаванасцю iх твораў…»
(з назiранняў)
Не кожны здолеў бы штодзенна жыць у « Галерэi мастацтваў». Але, нашыя замоўцы з'яуляюцца аматарамi такога накiрунка жыцця.
Звычайна карцiны i творы мастакоў набываюць дзеля аздаблення iнтэр'ераў альбо ўпрыгажэння прасторы, як гэта належа па статуту.
Але ў гэтым праекце ўсе здарылася iнакш, бо быў указаны iншы накiрунак, Гаспадары, унаупрост iх збiралi i з цягам часу апынiлася, што iх не было куды хаваць.
Вырашылi павялiчыць старую хату, дабудаваць прастору для экспазiцыi, павялiчыць дзiцячыя пакоi…
Праца над ажыцяўленнем такога пасылу была нескладанай, але надта маруднай. На дванаццаць гадоу працягнулася «матэрыялiзацыя мар».
Ужо ў цягу будоулi вырашылi пазбавiцца ад дадатковых муроў (для карцiн) i цалкам адчынiць акенцы на ўтульную рачулку з невялiкiм ставочкам з «каванымi лебядзямi». Атрымалiся натуральныя « фотаабоi з сонечным захадам штодзённа». У сярэдзiне зала спачатку планавалi бiльярдны стол, каб «марудзiць час» сярод мастацтва. Але мастацтва перамагло. Вырашылi пакiнуць прастору для будучых скульптур. Пытанняў з аздабленнем астатнiх пакояу не ўзнiкала. «Вшистко на бяло» - быў адзiны адказ.
У вынiку злучэння старога i прыбудаванага атрымалася , нiбыта горачы прас старых бярвенняў хаты ўплывае ў холад бялюткай « новай прасторы галерэi».
Здарыўся такi «мастацкi перабор», дзе творы экспануюцца з вялiкай плотнасцю, фармуючы «мастацкiзапаснiк» у яком прымаюць гасцеў, гадуюць дзяцей i ладзяць вясковы побыт… Разам i ў адной прасторы!
Падлога – ацяпляльная ад дроў.
Плiтка – бюджэтна
Асвятленне – галерэйнае
Мэбля – самаробленая
Канструкцыя – каркасная
Акенцы – драўляныя, з Беларусi.
Настрой – мастацкi, бо нiякiх брэндаў на весцы няма.