Гэты эксперыментальны праект прысвечаны пошуку сувязі пакаленняў мінулага і будучыні. Бо з’яўляецца такім «Перавяслам», якое кажа моваю дызайну аб каштоўнасці «архаічных рэчаў» і як яны злучаюцца з сённяшнім часам, у які шлях нас накіроўваюць.
У гэтым праекце галоўным было выкарыстаць усе адпадкі будоўлі, ужываць толькі танныя матэрыялы, адкінуць непатрэбныя тэхналагічныя працэсы (з мэтай зніжкі кошту працы), і агульна следаць у галіне ашчаднасці, бюджэтнасці і рачыцельнасці, як рабілі нашы дзяды. Прыкладам з’яўляецца фарбаванне муроў па тынкоўке, што дае асабістую, непаўторнаю фактуру.

Яшчэ адным адкрыццём з’явілася фарбаванне «будаўнічай акварэллю» – празрыстай фарбай, якая падкрэслівае ўсе недахопы тынкоўкі і робіць яе «нафталінавай шпалерай», так званае беларускае вабі-сабі.
Пэўна што яны перамяжуюцца з сучасным аздабленнем. Столі кватэры выкананы з памытых бетонных пліт і зафіксаваны матавай грунтоўкай. Шчыліны паміж плітамі зачынены прадоўгімі ліхтарамі з дрэва і светадзіодаў, якія нагадваюць звыклыя бэлькі.

Падлога эксперыментальная. Замоўца жадаў атрымаць уражанне, быццам «ходзіш па сене». Да сцяжкі прымацавалі вельмі танныя лісты грынборду, зашпаклявалі і зрабілі «наліўную празрыстую падлогу» з эпаксіднага лаку.
Агульны эстэтычны накірунак прадыктавалі адпадкі пліткі, якія засталіся з іншай будоўлі. Калі іх паклалі, атрымаўся «лес», нагадваючы штрыхкод гандлёвых цэтлікаў. Такі просты карунак пераскочыў на мэблю і прадыктаваў агульную стылістыку – «мы ў лесе». Астатняе аздабленне толькі падтрымлівае гэты шлях. Панэлі шафаў выкананы са звычайнага ДСП «пеплу» 18 мм, на якія прымацавалі палоскі 10 мм драўлянай тэкстуры.

Асобна стаячая мэбля выканана штучна, і пра яе асобны распавяд. Такім чынам, галоўны шкляны стол (яго канструкцыя) выкананы з разабраных лясоў пасля тынкавання муроў. Нішто не павінна прапасці. Падстолле зроблена будаўнікамі на месцы і пакрыта шклом.
Галоўны аб’ект інтэр’еру – жырандоль-таршэр (R = 3,5 м) выкананы з палiраванага металу. Рухаючыся, ён асвятляе тры зоны: гасцёўны бар, стол, канапу — залежна ад патрэбы. Падмуркам для яго з’явіўся аўтэнтычны рэстаўрыраваны жоран прадзеда замоўцы. Яго стварыў дзед Аляксей (1920 г.), за якім асабіста была арганізавана экспедыцыя ў амаль знішчаную вёску.

Такім чынам, карагод «кармільца сям’і» ў выглядзе звычайнага жорана містычна ператварыўся ў «Светач» новага жыцця, новага пакалення роду.
Затрымаць увагу жыхароў кватэры можа таксама шафа (прыблізна 1910 году), выкананая тым жа прадзедам Аляксеем, уратаваная ў той жа вёсцы. Яе змесцілі сярод сучасных шафаў, змянілі дзверцы на шкляныя, бо родныя былі страчаны з цягам часу.

Звяртае ўвагу і таршэр (у гэтым жа пакоі), які быў сабраны з разнастайных старых рэчаў, каб падтрымаць «гістарычнасць» прасторы. Нават карціна на цэгляным муру з назвай «тры каралі» захавала сімбалічную аканіцу з хаты дзеда Аляксея — пэўную спадчыну роду замоўцы, нашчадка «вясковага лёсу».
Шэраг іншых дробных артэфактаў, намерна выкананых дзеля гэтага праекту, знайшлі сваё месца ў розных кутках кватэры. Так, шкляны столік побач з канапай каля тэлевізара назвалі «ахоўнік», бо нагадвае сабаку, якая вітае і сцеражэ ўваход. Васьміканцовая «зорка-спарыш» з сімбалічнымі рэшткамі круглых аканіц надзяляе кватэру дабрабытам і жадае доўгага, плённага жыцця абітальнікам.

На гарызантальныя паверхні працоўных сталоў паляглі слэбы векавых дубоў, а паверхня кухні пакрыта натуральным гранітам.
У розных частках кватэры прытуліліся скульптура «драніка» і карціны беларускіх мастакоў. Ёсць калекцыя майстроў акварэлі сучаснасці, а таксама самаробныя настольныя ліхтары.

Абраз кватэры нельга дачыніць да ніякага стылю. Хіба што да Low-Tech, дзе ўсё з’яўляецца эксперыментам, выкананым з дапамогай звычайных «дачных» прыладаў у майстэрні архітэктара Аляксандра Трусава.